Лета мне падабаецца. І хаця адпачынак пачаўся толькі з ліпеня, тым не менш было шмат цікавага. Спачатку пілігрымка ў Будслаў, псля пару дзён у Віцебску, сустрча моладзі ў Івянцы, рэкалекцыі ў Пятроўшчыне, а сёння зноў ад'язжджаю. Столькі падзей, уражанняў, новых знаёмстваў.
Віншую ўсіх праваслаўных са сьвятам.
Хрыстос Уваскрос!
Хрыстос Уваскрос!
Люблю вымакнуць пад дажджом, а пасьля завітаць ва ўтульную кавярню. Піць гарачую гарбату , слухаць шум дажджу за вакном.
Вось так сядзець і цешыцца маленькімі радасьцямі жыцця. Цёпла,утульна...
Дзіўна, але мне дождж падымае настрой.
Вось так сядзець і цешыцца маленькімі радасьцямі жыцця. Цёпла,утульна...
Дзіўна, але мне дождж падымае настрой.
Віншую
apostolekа з Днём народзінаў.
Надзечка, жадаю табе ўсяго самага-самага цудоўнага. І заўсёды заставайся трошкі дзіцём : )
Надзечка, жадаю табе ўсяго самага-самага цудоўнага. І заўсёды заставайся трошкі дзіцём : )
Тэлемост, які адбыўся 1.03. - гэта сапраўды велічная падзея, таму што ўпершыню ў гісторыі касьцёла на Беларусі злучыў Мінск і Ватыкан. Моладзь з розных краінаў сьвету аб`ядналася ў супольнай малітве. Прыемна было, што нас сабралася так шмат ў Мінскй Архікатэдры, шмат людзей стаяла на вуліцы. Асабліва крануў зварот Бенэдыкта XVI на беларускай мове. І яшчэ класна, што хлопц і дзяўчаты, якія запальвалі сьветачы і несьлі крыж былі ў нацыянальных строях.
- Mood:
good
У маёй трохгадовай пляменьніцы пачаўся перыяд актыўнага задаваньня пытаньняў. "А чаму? А навошта? А для чаго?" Напрыклад: " А навошта людзям падушка?" або "А чаму мы не умеем лётаць?" і г.д. ( Цікава,гэта хутка скончыцца? ) Я ўжо стамілася ёй адказваць. А калі шчыра прызналася, што ня ведаю адказу на чарговае пытаньне, яна недаверліва паглядзела на мяне і скзала: " А вось я, калі вырасту, то буду ведаць усё."
Эх, на жаль, а можа і на шчасьце ведаць ўсё чалавеку немагчыма.
Эх, на жаль, а можа і на шчасьце ведаць ўсё чалавеку немагчыма.
Жыццё - гэта магчымасьць.
Карыстайся ёю.
Жыццё - гэта прыгажосьць.
Захапляйся ёю.
Жыццё - гэта блаславенства.
Зьберажы яго.
Жыццё - гэта мара.
Рэалізуй яе.
Жыццё - гэта выклік.
Сустрэнь яго.
Жыццё - гэта гульня.
Гляй ім.
Жыццё - гэта скарб,
Захавай яго.
Жыццё - гэта багацьце.
Цані яго.
Жыццё - гэта таямніца.
Адкрывай яе.
Жыццё - гэта абяцанне.
Выканай яго.
Жыццё - гэта сум.
Пераадолей яго.
Жыццё - гэта гімн.
Сьпявай яго.
Жыццё - гэта барацьба.
Прымі яе.
Жыццё - гэта прыгода.
Рызыкуй.
Жыццё - гэта шчасьце.
Заслужы яго.
Жыццё - гэта жыццё!
Абарані яго!
Карыстайся ёю.
Жыццё - гэта прыгажосьць.
Захапляйся ёю.
Жыццё - гэта блаславенства.
Зьберажы яго.
Жыццё - гэта мара.
Рэалізуй яе.
Жыццё - гэта выклік.
Сустрэнь яго.
Жыццё - гэта гульня.
Гляй ім.
Жыццё - гэта скарб,
Захавай яго.
Жыццё - гэта багацьце.
Цані яго.
Жыццё - гэта таямніца.
Адкрывай яе.
Жыццё - гэта абяцанне.
Выканай яго.
Жыццё - гэта сум.
Пераадолей яго.
Жыццё - гэта гімн.
Сьпявай яго.
Жыццё - гэта барацьба.
Прымі яе.
Жыццё - гэта прыгода.
Рызыкуй.
Жыццё - гэта шчасьце.
Заслужы яго.
Жыццё - гэта жыццё!
Абарані яго!
Маці Тэрэзаз Калькуты.
Што за надвор`е? Дождж у студзені . А мне так хочыцца сапраўднай зімы, з марозам, з гурбамі сьнегу. Хочыцца пагуляць у сьнежкі, пакатацца з горкі, пакоўзацца на лёдзе. Такія мілыя дзіцячыя забавы. Эх, няўжо сапраўдная зіма да нас так і не прыйдзе, а гэта ж мая любімая пара года.
- Mood:
cold
Ну вось, нарэшце я з`явілася ў ЖЖ. А дапамог мне гэта зрабіць </a></b></a>
apostolek
